Паездка ў доўгачаканы адпачынак, жаданне зрабіць рамонт, набыццё аўтамабіля, камп’ютара ці тэлефона – усе гэтыя планы хочацца зрэалізаваць кожнаму з нас. Але як гэта зрабіць хутка і без стратаў для бюджэта? ААТ “Тэхнабанк” прапаноўвае скарыстацца новым крэдытам па картцы ТАЛАКА толькі пад 1 %!

Неаспрэчыня перавагі:

Ільготны перыяд 30 дзён! На працягу ільготнага перыяда па крэдыце дзейнічае стаўка 1 %!

Гэта пазначае, што вы можаце атрымаць крэдыт на любыя закупы, і пры выплаце яго напрацягу 30-ці каляндарных дзён кошт пераплаты складзе толькі 1 % гадавых ад выдаткаваных грошаў.

Ліміт крэдыта – 5 000 бел.р. Такая сума дазволіць вырашыць часовыя фінансавыя цяжкасці, набыць жаданую рэч, не ашчаджаць цягам доўгіх месяцаў і пакрые любыя неперадбачаныя выдаткі. Пры афармленне крэдыта да 3 000 бел.руб даведка пра даходы не патрабуецца!

 

Кэш-бэк да 3 % на любыя аперацыі па картцы. Разлічвайцеся ТАЛАКОЙ у крамах, рабіце закупы ў Інтэрнэце і вяртайце частку сваіх грошаў. Штомесяц вызначаецца пэўная катэгорыя тавараў і паслугаў з максімальным кэш-бэкам 3 %. У ліпені – гэта аўтазапраўкі!

 

Афармленне – хутка і зручна. Разгляд заявы і выпуск карткі за 1 дзень! Зручная форма анлайн-заяўкі дазволіць вам ашчадзіць час і скласці заяву на афармленне крэдыта наўпрост з дому ці офісу.

Даведацца ўсе падрабязнасці можна па тэлефоне кантакт-цэнтру 8 (017) 388-57-57, у анлайн-чаце, а таксама ў спецыялістаў у аддзяленнях Банка. Атрымлівайце грошы і выгадна ашчаджайце іх разам з карткай ТАЛАКА ад ААТ “Тэхнабанк”!

Кредитная карта "Талака" - Технобанк

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне