Роўна год таму наш РКЦ № 8 у ГЗЦ «Dana Mall» адчыніў дзверы для сваіх кліентаў!  

За гэты час візітоўкай аддзялення стаў высокі ўзровень прафесіяналізму, зычлівасці і кампетэнтнасці супрацоўнікаў па ўсіх фінансавых пытаннях.

З нагоды Дня народзінаў мы вырашылі падзяліцца цікавымі матэрыяламі пра поспехі і дасягненні нашага аддзялення.

Цікавыя факты! 

  • Больш за 3000 банкаўскіх плацежных карткаў аформлена ў аддзяленні за 1 год працы.
  • За адзін дзень праз аддзяленне праходзіць у сярэднім 1000 чалавек.
  • Сярэдні час абслугоўвання кліентаў – 10 хвілінаў на адну аперацыю (грашовы перавод, афармленне карткі, крэдыта і г.д.).
  • Аддзяленне знаходзіцца ў адным з найбольш наведваных гандлёва-забаўляльных цэнтраў Мінска, сярод наведнікаў якога шмат іншаземцаў. Таму усе супрацоўнікі аддзялення валодаюць базавымі ведамі англійскай мовы дзеля камунікавання з замежнікамі.
  • У аддзяленні адбываюцца розныя акцыі і сумесныя мерапрыемствы з ГЗЦ «Dana Mall», у часе якіх скарыстацца паслугамі і рашэннямі банка можна са значнымі зніжкамі, а таксама атрымаць прыемныя падарункі і прызы.
  • Працаваць у найбуйнейшым гандлёвым цэнтры могуць толькі актыўныя, творчыя і пазітыўныя людзі. Сярод спецыялістаў аддзялення – стыпендыяты Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднання “Белая Русь” і “Беларускага фонду міру”.

Запрашаем усіх падзяліць нашае свята! Мы заўжды радыя новым кліентам, для якіх намагаемся быць вернымі і надзейнымі партнёрамі.

Працуем для вас штодня ад 9:00 да 22:00!

IMG_20180724_091821.jpg

IMG_20180724_112644.jpg
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне