Шаноўныя кліенты! 

Сезон адпачынкаў набірае хуткасць, наперадзе доўгія выходныя – і мы абвяшчаем творчы конкурс, у якім за вашыя яскравыя, маляўнічыя і незвычайныя фатаздымкі з вандровак можна атрымаць сэртыфікат на бясплатнае абслугоўвання карткі Global Card на ўвесь тэрмін дзеяння – цэлых 3 гады!

Каб узяць удзел у конкурсе неабходна ў суполках Тэхнабанка ў сацыяльных сетках (FacebookVK) пад адпаведным допісам апублікаваць адзін здымак са сваёй замежнай вандроўкі. 

Гэта можа быць выява цікавага альбо незвычайнага месца, здымак неверагоднай падзеі, якая адбылася з вамі, цудоўны пейзаж альбо ваш партрэт на фоне славутасці – абмежаванняў няма! 

Змяшчайце вашыя здымкі ад 29 чэрвеня да 6 ліпеня 2018 г. 10.07.2018 журы абярэ 3 самых цікавых, іх аўтары стануць уладальнікамі плацежнай карткі Global Card ад Тэхнабанка. 

Дзяліцеся яскравымі момантамі разам з Тэхнабанкам!
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне