Ад 22 да 24 чэрвеня на базе адпачынка “Высокі бераг” адбыўся XIV Рэспубліканскі турыстычны летнік прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. 

Праграма летніку была насычана спартовымі спаботніцтвамі, творчымі нумарамі, гульнямі і конкурсамі, у якіх спаборнічалі прадстаўнікі 21-й арганізацыі. 

Таму асабліва прыемна адзначыць, што каманда Тэхнабанка выявілася самай таленавітай і дасціпнай у візытоўцы, ніхто не спяваў турыстычную песню зладжаней, кулінарныя навыкі змаглі пацешыць гурманаў з журы, а стральба з лукаў паказала – Тэхнабак заўжды б’е дакладна ў цэль. 

Кожнае з гэтых дасягненняў уганаравана дыпломам. 
Вынік – заслужанае агульнакаманднае 3-е месца сярод банкаў з колькасцю супрацоўнікаў да 1 500 чалавек. 

Шчыра дзячым усім удзельнікам і арганізатарам за гэтыя насычаныя і яркія выходныя! 

Падпісвайцеся на групы Тэхнабанка ў сацыяльных сетках і будзьце ў курсе ўсіх падзеяў.
Технабанк у Instagram (instagram.com/technobank/
Технабанк у Facebook (facebook.com/oaotechnobank/
Технабанк у VK (vk.com/oaotechnobank)
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне