Лета набліжаецца – самы час скарыстацца новымі акцыямі ад плацежнай сістэмы Mastercard і ААТ “Тэхнабанк”. Ёсць выдатныя прапановы, якія падараць вам незабыўныя ўражанні. Пільнуйце!

Выйграй вандроўку ў Швейцарыю, Францыю альбо Шры-Ланку!

Стромкія альпійскія вяршыні, горныя азёры і высакагорныя лугі! Адкрыйце сабе Швейцарыю – адну з самых цудоўных краінаў Еўропы!

_MC_Korona_Banner_SW_640x480.jpg

Парыж, Тулуза, Ніца, Нант, Ліён, Марсэль… Ніводзін горад Францыі не пакіне вас абыякавым дзякуючы сваім цудоўным помнікам архітэктуры, старажытнай гісторыі і чароўнай асаблівай мове.

_MC_Korona_Banner_FR_640x480.jpg

Лянотны адпачынак пад гарачым трапічным сонцам, захапляльныя экзатычныя экскурсіі і дзікая прырода – усё гэта пра выспу Шры-Ланка.

_MC_Korona_Banner_SL_640x480.jpg


Ужо ўяўляеце як цудоўна будзе правесці адпачынак у адной з гэтых краінаў? Мы падкажам, як здзейсніць мары!
  1. Аплочвайце карткай Mastercard Тэхнабанка закупы ў сетцы крамаў “Карона” на суму ад 15 рублёў.  
  2. Зарэгіструйце карт-чэк на сайце mastercard.korona.by  
  3. Бярыце ўдзел у розыгрышы вандроўкі на 5 000 рублёў у адну са згаданых краінаў і сэртыфікатаў “Карона”.
Акцыя трывае да 31 снежня 2018. 

Не забывайцеся таксама на акцыі з Burger King, Беларуснафтай, зніжкамі ў сетцы рэстаранаў Васількі і Піца Тэмпа, турыстычным агенцтве Топ-Тур, службе таксі “Пятніца” і анлайн-кінатэатры Megogo.net

Падрабязней пра акцыі можна даведацца за спасылкаю.

Нагадваем, што кліенты ААТ “Тэхнабанк”могуць скарыстацца з акцыі  «Пашырай свае магчымасці!» і абмяняць сваю картку Visa Electron, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro на картку плацежнай сістэмы  Mastercard толькі за 3,00 бел.руб./1,5 доларыЗША / 1,5 Еўра ў залежнасці ад валюты рахунка.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне