Шаноўныя кліенты! 

28 красавіка мы запусцілі новую паслугу міжбанкаўскага перавода, які дазваляе рабіць пераводы на карткі любога банка Рэспублікі Беларусь з дапамогаю сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Тэхнабанка. 

Пераводы даступныя для карткаў плацежных сістэмаў Visa і Mastercard. 

Тарыф за міжбанкаўскі перавод па картцы складае 1,5 % сумы, але не менш за 2 беларускіх рублі. 

Зараз паслуга дасяжная ў інтэрнэт-банку і мабільным дадатку для смартфонаў сістэмы Android, але ў бліжэйшы час міжбанкаўскі перавод будзе функцыянаваць і ў мабільным дадатку для сістэмаў iOS и Windows Phone

За больш падрабязнай інфармацыяй пра паслугу можна звяртацца па тэлефоне кантакт-цэнтра 8 (017) 388 57 57, у чат на сайце банка, альбо ў групы банка ў сацыяльных сетках.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне