Шаноўныя кліенты! 
Паведамляем пра змены ва ўмовах абслугоўвання банкаўскіх плацежных карткаў ААТ “Тэхнабанк” у межах партнёрскага ўзаемадзеяння з ЗАТ “Аальфа-Банк” ад 01.05.2018:
  • аперацыі па атрыманні наяўных грашовых сродкаў па картках ААТ “Тэхнабанк” у банкаматах ЗАТ “Альфа-Банк” аднесеныя да катэгорыі аперацыяў у сетцы банкаў-партнёраў без спагнання камісіі;
  • у выпадку атрымання наяўных грашовых сродкаў з карткаў ААТ “Тэхнабанк” праз тэрміналы ў офісах ЗАТ “Альфа-Банк” спаганяецца камісія ў памеры 2 %;
  • за прагляд баланса па картках ААТ “Тэхнабанк” у прыладах ЗАТ “Альфа-Банк” спаганяецца камісія з першага прагляду аналагічна аперацыям у прыладах банкаў, якія не з’яўляюцца партнёрамі.

Падрабязная інфармацыя пра камісійныя ўзнагароды за абслугоўванне рахункаў і карткаў ААТ “Тэхнабанк” у раздзеле 5 тарыфаў. 
Гэтаксама паведамляем, што папаўненне карткаў, выпушчаных ААТ “Тэхнабанк”, магчымае ў тэрміналах наступных банкаў-партнёраў: ААТ “Банк “БелВЭБ”, ААТ “Банк Масква-Мінск”, ЗАТ “Ідэя Банк”, ЗАТ “РРБ-Банк”.


ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне