Шаноўныя кліенты! 

Паведамляем пра абнаўленне Android і iOS версіяў мабільнага дадатка банка TechnoMobile. Зараз у дадатку з’явілася функцыя пераводаў між карткаў розных беларускіх банкаў. Акрамя таго, калі неабходна тэрмінова звязацца са спецыялістам банка, Вы можаце скарыстацца паслугай “Замова кансультацыі”. 

Міжбанкаўскія пераводы на карткі 
Для ажыццяўлення перавода неабходна ўвайсці ў мабільны дадатак, перайсці ў раздзел меню “Пераводы з карткі на картку” і абраць адзін з прапанаваных варыянтаў. 

Замова кансультацыі 
Для зваротнага тэлефанавання ад спецыялістаў банка дастаткова падаць кантактны тэлефон і зручны час. Пасьля гэтага з Вамі скантактуецца спецыяліст банка. 
Усталяваць прыладу вельмі зручна. Проста спампуйце яе з AppStore для тэлефонаў сістэмы iOS альбо Google Play для Android.

Паспрабуйце новыя магчымасці ўжо зараз! 
У новай версіі мабільнага дадатка цалкам даступныя функцыі мінулых версіяў:

  • інфармацыя пра банкаўскія карткі і ўклады
  • плацежы АРІП
  • блакіроўка карткаў
  • стварэнне “Хуткіх плацежаў”
  • пошук найбліжэйшых банкаматаў і банкаў-партнёраў
  • актуальныя курсы валютаў
  • аплата запазычаннасцяў па крэдытах
  • навіны банка і інш.

Падключэнне да паслугі TechnoMobile бескаштоўнае! Рэгіструйцеся анлайн.

 
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне