Асацыяцыя беларускіх банкаў сумесна з Мінскай федэрацыяй па більярдным спорце зладзілі “Кубак Мінска сярод банкаў – 2018”. 

Каманда ААТ “Тэхнабанк” у асобах Яна Чайчыца і Ўладзіміра Громака заняла першае месца і стала ўладальнікам ганаровага кубка пераможцаў!

Агулам у групе па рускім більярдзе спаборнічалі 12 камандаў. Каманда ААТ “Тэхнабанк” упэўнена абыйшла апанентаў на групавым этапе і прадэманстравала высокі ўзровень майстэрства ў чвэрць- і паўфінальных гульнях. Фінал склаўся няпроста для абедзьвюх камандаў і неверагодна цікава для ўсіх, хто стаўся сведкам гэтага супроцьстаяння. Барацьба была роўнай да самага апошняга шара, але ў вырашальнай серыі наша каманда выявілася мацнейшай і атрымала заслужаную перамогу! 

Шчыра ганарымся і віншуем нашых чэмпіёнаў! Жадаем далейшых спартовых дасягенняў і новых узнагародаў!

dsc_0403.jpg


dsc_0388.jpg

dsc_0368.jpg

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне