Куды скіравацца ў адпачынак? Дзе набыць пуцёўку? Што неабходна ўзяць з сабою ў падарожжа? Калі вы шукаеце адказ на такія пытанні і жадаеце атрымаць інфармацыю ад прафесіяналаў – абавязкова наведайце 21 міжнародны кірмаш турыстычных паслугаў “АДПАЧЫНАК-2018”!

Выстава адбудзецца ад 4 да 7 красавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БЕЛЭКСПА” (пр. Пераможцаў, 14). У праграме – прэзентацыі ад вядучых замежных і беларускіх кампаніяў, круглыя сталы, семінары і майстар-класы. Вы зможаце ў лёгкай і вольнай форме азнаёміцца з прапанаванымі экскурсійнымі праграмамі, адкрыць сабе новыя месцы і краіны, атрымаць слушную кансультацыю і набыць пуцёўкі з самымі зыскоўнымі ўмовамі.

ААТ “Тэхнабанк” традыцыйна бярэ ўдзел у выставе турыстычных паслугаў! Наведнікам выставы прапаноўваем асаблівыя ўмовы па афармленні міжнароднай плацежнай карткі Global Card.

Global Card – гэта картка для шопінгу і вандровак з функцыяй экспрэс-афармлення чэкаў Tax Free, кэш-бэкам да 5 % на закупы за мяжой і дадтковымі зніжкамі ад партнёраў праграмы.

Будзем радыя вітаць вас!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне