З надыходам вясны і пачаткам сезону адпачынкаў мы спяшаемся падзяліцца з вамі новымі акцыямі і прапановамі, дасяжнымі для ўладальнікаў міжнароднай бездотыкавай карткі Mastercard ад ААТ «Тэхнабанк». 

Падарункавы чэк на шопінг

Выдатныя навіны для аматараў шопінгу ў Польшчы! Сплаціце за закупы на суму ад 50 злотых карткай Mastercard у сетцы крамаў «Carrefour» і атрымайце падарункавы чэк на 25 злотых. Акцыя доўжыцца да 31 сакавіка.
Шанец выграць аўтамабіль
 
Разлічвайцеся карткай Mastercard на запраўках сеткі “Беларуснафта” да 30 верасня 2018 года, станавіцеся ўдзельнікам розыгрыша і атрымайце шанец выйграць новы аўтамабіль.
Вандруйце з эканоміяй 5 %

Калі вы ўжо пачалі планаваць адпачынак – дык карыстайцеся карткай Mastercard! Менавіта з яе дапамогай вы атрымаеце зніжку 5 % на ўсе аўтобусныя і авіятуры ад кампаніі “Топ-Тур”, што зробіць ваш адпачынак незабыўным, насычаным і выгадным!
Зніжка 7 % ад службы таксі “Пятніца”

Таксі “Пятніца” – гэта выгодныя паездкі ў новых аўтамабілях, абсталяваных бясплатным Wi-Fi, заўжды ветлівыя кіроўцы і спецыяльныя тарыфы для далёкіх паездкаў. Уладальнікаў карткаў Mastercard Тэхнабанка чакае зніжка 7 %!
“Піца Тэмпа” са зніжкаю 5 %

Вялікі выбар наеднай і смачнай піцы, разнастайная кухня і дэсерты чакаюць кожнага наведніка сеткі рэстаранаў “Піца Тэмпа”, а таксама зніжка 5 % напрацягу ўсяго 2018 года для тых, хто аплочвае рахунак карткай Mastercard.
Зніжка 5 % ад рэстарана “Васількі”

Аматарам беларускай кухні варта наведаць рэстараны “Васількі”. Тут вы атрымаеце асалоду ад утульнай абстаноўкі і, канешне, вялікага выбару нацыянальных беларускіх страваў і напояў уласнай вытворчасці. А сплаціўшы карткай Mastercard – дадаткова ашчадзіце 5 %!
Месяц падпіскі на Megogo.net

Месяц бясплатнай падпіскі на адзн з найбуйнейшых анлайн-кінатэатраў – гэта выдатны падарунак усім аматарам прагляду фільмаў у хатніх умовах з сябрамі і сям’ёй. Больш за 1000 фільмаў з прэміяльнай і больш за 8000 фільмаў са стандартнай калекцыі сэрвіса, адключэнне рэкламы, каталог, які абнаўляецца штодня. Аплаціце месяц падпіскі карткай Mastercard і атрымайце яшчэ месяц абсалютна бясплатна!
Нагадваем, што кліенты ААТ “Тэхнабанк” могуць скарыстацца акцыяй “Пашырай свае магчымасці!” і памяняць сваю картку Visa Electron, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro на картку плацежнай сістэмы Mastercard толькі за 3,00 беларускіх рублі / 1,5 долары ЗША / 1,5 Еўра у залежнасці ад валюты рахунка.

Дадатковая інфармацыя:

кантакт-цэнтр (017) 388-57-57; 
сацыяльныя сеткі — FacebookVK
мэсэнджары — ViberTelegram.  

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне