ААТ “Тэхнабанк” супольна з гандлёвай пляцоўкай Bidmart.by прапаноўвае кліентам банка – юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам зыскоўны сэрвіс арганізацыі закупаў.

Вашым мэнэджарам па закупах больш не трэба высвятляць наяўнасць тавараў, рабіць шматлікія тэлефанаванні, аналізаваць рэйтынгі прадаўцоў і чытаць водгукі пра іх. Максімальна простая схема дазволіць ашчаджаць час і атрымаць істотную эканамічную выгаду.

Рабіць закупы для Вашай кампаніі праз тэндэры Bidmart.by вельмі проста:

  1. Прайдзіце рэгістрацыю на старонцы  tb.bidmart.by
  2. Падайце спецыяльны прамакод: ТЕХНОБАНК
  3. Стварыце ўласны тэндэр, абраўшы патрэбныя тавары і пажаданы кошт.
  4. Прадаўцы, якія працуюць на bidmart.by, пачынаюць рабіць стаўкі на абніжэнне коштаў.
  5. Пасля сканчэння тэндэра Вы атрымаеце кантактныя звесткі прадаўца-пераможцы, які прапанаваў самы нізкі кошт.
Сэрвіс працуе па ўсёй Беларусі: пастаўшчыкі хутка даставяць тавар не толькі ў Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна і Брэст, але і ў любы іншы куток краіны, у тым ліку Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Воршу, Мазыр, Наваполацк, Салігорск, Ліду, Маладзечна, Полацк, Жлобін, Светлагорск і Рэчыцу.

Вашыя перавагі:

  • Празрыстасць угодаў – адкрытыя рынкавыя ўмовы і падрабязная справаздача па сканчэнні таргоў.
  • Бясплатны доступ – для арганізацый карыстанне рэсурсам абсалютна бясплатнае, без камісіяў і абаненцкіх сплатаў
  • Прастата выкарыстання – ніякіх дадатковых дамоваў і складанага дакументазварота.
  • Эканомія часу – ніякіх дадатковых тэлефанаванняў, аналізаў і дамоўленасцяў. Прадавец бачыць умовы вашага тэндэра і дае сваю згоду на іх поўнае выкананне.
  • Надзейныя пастаўшчыкі – толькі правераныя і адказныя прадаўцы. У выпадку невыканання абавязацельстваў прадавец будзе аштрафаваны, а пакупнік атрымае кампенсацыю.
  • Значная выгада – з вялікімі аб’ёмамі закупаў выгада 19-30 % рынкавага кошту тавараў.
Зарэгіструйцеся і пачынайце ашчаджаць!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК