ААТ “Тэхнабанк” заўжды падтрымліваў і актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах па падвышэнні фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі. З улікам таго, што 2018 абвешчаны Годам малой радзімы, ААТ “Тэхнабанк” правёў навучанне адразу ў некалькіх вясковых школах: в. Акцяброва Кармяскага і в. Палессе Чачэрскага раёнаў.

Спецыялісты ААТ “Тэхнабанк” сустрэліся з вучнямі 6 – 11 класаў і распавялі ім пра функцыянаванне банкаўскай і фінансавай сістэмы, азнаёмілі з магчымасцямі эканоміі і зыскоўнага размяшэчння сродкаў, апавялі пра такія перавагі банкаўскіх карткаў як кэш-бэк, праграмах лаяльнасці, зніжках ад плацежных сістэмаў Visa і Mastercard.
Асаблівая ўвага была нададзена абароне ад махляроў, а таксама бяспецы здзяйснення разлікаў і плацежаў у сеціве Інтэрнэт.

Шмат дадатковых пытанняў было атрымана ад настаўнікаў, якія падыйшлі да гэтых праблемаў з практычнага погляду. Іх цікавілі абніжэнне стаўкаў па крэдытах, курсы валютаў. Жывое абмеркаванне выклікала пытанне выбару банкаўскіх накірункаў для атрымання вышэйшай адукацыі.

Нам вельмі прыемна, што навучанне прайшло прадуктыўна, у сяброўскай і цёплай атмасферы. На пачатку дзеці крыху саромеліся, але затым сталі пачувацца больш упэўнена, пачалі задаваць актуальныя і патрэбныя пытанні. Асабліва істотна тое, што мы змаглі прыехаць у раёны, якія пацярпелі ад радыёактыўнага забруджвання, - распавёў намеснік начальніка Рэгіянальнай управы № 3 г. Гомель Уладзімір Гарбачоў.

Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global money week) стаўся традыцыйным па ўсім свеце і суправаджаецца шматлікімі мерапрыемствамі па фарміраванні банкаўскай пісьменнасці маладзёнаў.  Каардынатарам ініцыятывы фінансавай пісьменнасці у сусветным масштабе з’яўляецца Міжнародная арганізацыя фінансаў дзяцей і моладзі (CYFI). Дэвіз Тыдня ў 2018 годзе – “Фінансы маюць значэнне”. У Рэспубліцы Беларусь ініцыятыва стала падтрымліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыяй беларускіх банкаў. 

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК