Шаноўныя кліенты!

Мы распачалі новую веснавую акцыю “Залаты марафон”!

У часе ад 01.03 да 31.03.2018 афармляйце картку Visa Gold і атрымайце зніжку на абслугоўванне за першы год у 2 РАЗЫ – толькі за 25 долараў ЗША/25 еўра/22,5 беларускіх рублі у залежнасці ад валюты рахунка!

Персаналізаваная банкаўская картка Visa Gold – гэта прэміяльная картка з выключнымі магчымасцямі і статуснымі прывілеямі, а таксама ашчаджэннем да 5 % коштаў закупаў з дапамогаю функцыі кэш-бэк.

Дадатковыя паслугі карткі Visa Gold

Кансьерж-сэрвіс – ваш асабісты памочнік, спецыялісты якога гатовыя выканаць любыя тэрміновыя даручэнні, забраніраваць квіткі, спланаваць падарожжа, абраць і даставіць падарункі.

Вандруйце з камфортам разам з Priority Pass, які адчыняе доступ да самых выгодных VIP-залаў больш чым у 70 аэрапортах па ўсім свеце!

У непрадбачаных выпадках вам заўжды гарантуецца медычная і юрыдычная дапамога ў любым куце света. Дастаткова патэлефанаваць – і спецыялісты службы падтрымкі нададуць неабходную інфармацыю і дапамогуць з выклікам адпаведных службаў.

Падаруйце сабе вясновы настрой разам з прэміяльнай карткай Visa Gold ад ААТ “Тэхнабанк”!

Азнаёміцца падрабязней з усімі прывілеямі і зніжкамі ад Банка партнёраў і сістэмы Visa можна за спасылкай.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне