17 лютага фінансавы інтэрнет-партал infobank.by зладзіў узнагароджанне па выніках праекта “Спажывецкі вопыт – 2017”.

ААТ “Тэхнабанк” прызнаны лепшым у адной з ключавых намінацыяў “Прэміяльныя карткі”. Агулам Банк атрымаў адразу 4 дыпломы пераможцы!

  • Спажывецкі вопыт – 2017. Прэміяльныя карткі;
  • Народны рэйтынг – 2017;
  • Лепшы банк для малога і сярэдняга бізнэса;
  • Лепшы інфакіёск.
“Спажывецкі вопыт” – гэта даследванне банкаўскіх прадуктаў і паслугаў, зробленае цалкам на незалежных падставах. На працягу ўсяго году жарналісты і аглядальнікі парталу infobank.by тэставалі працу банкаў, ставілі адзнакі, ладзілі народнае галасаванне.

Выказваем шчырую падзяку infobank.by і ўсім кліентам за высокую адзнаку нашай працы!

Мы працягнем не толькі захоўваць, але і паляпшаць якасць нашага абслугоўвання, прапановаў і паслугаў!


ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК