Да Дня закаханых у ГЗЦ “Dana Mall” адбываецца квест пад назваю “Знайдзі Мішку”. ААТ “Тэхнабанк” таксама ўдзельнічае ў мерапрыемстве і дае кожнаму магчымасць не толькі выйграць цацку, але і стаць уладальнікам сертыфіката на бясплатнае афармленне карткі для шопінга і падарожжаў Global Card.

Каб удзельнічаць у квесце неабходна зрабіць наступнае: 

  • уважліва сачыць за заданнямі, якія публікуюцца ў акаўнце ГЗЦ “Dana Mall” у Instagram;
  • разгадаць загадку і адшукаць схаваную цацку;
  • апублікаваць свой здымак з Мішкам у Instagram, VK альбо FB з хэштэгам #тэхнабанк #danamall;
  • паказаць Мішку і апублікаваны здымак у аддзяленні Банка ў гандлёвым цэнтры і атрымаць сэртыфікат на бясплатнае афармленне карткі!
Але і гэта яшчэ не ўсё!

14 лютага а 18:00 у ГЗЦ “Dana Mall” адбудзецца вялікае свята з майстар-класамі па танцах ад прафесіянальных харэографаў, саксафаністы выканаюць рамантычныя кампазіцыі, незабыўныя ўспаміны пакіне шоў Romantic Bubble Show.

Станавіцеся актыўным удзельнікам, атрымлівайце прызы і новыя ўражанні разам з ААТ “Тэхнабанк”!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне