14 снежня міжнародная плацежная сістэма Visa падвяла вынікі 2017 года. У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі банкаўскага і фінансавага сектара Рэспублікі Беларусь.

ААТ “Тэхнабанк” атрымаў ганаровы дыплом “За эфектыўнае прасоўванне прадукта для вандроўнікаў Global Card”. 

Global Card – кабрэндынгавы прадукт ААТ «Тэхнабанк» і кампаніі GLOBAL BLUE з функцыяй імгненнага афармлення чэкаў Tax Free і зыскоўнай праграмай кэш-бэк на закупы і паслугі за мяжой.

Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства і плацежнай сістэме Visa за плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК