16 снежня ААТ “Тэхнабанк” прыняў удзел у святкаванні другіх угодкаў ГЦ “Outleto”! Наведнікі гандлёвага цэнтра змаглі стаць удзельнікамі цікавага квэста і атрымаць прыемныя падарункі.

ААТ “Тэхнабанк” стаў адным з партнёраў свята. Кожны, хто выканаў жартаўлівыя заданні ад вядоўцы, мог выйграць сэртыфікат на бясплатнае афармленне карткі Global Card!

Global Card – гэта міжнародная плацежная картка, створаная спецыяльна для вандроўнікаў і аматараў шопінгу за мяжой. Паміж перавагаў карткі – магчымасць экспрэс-афармлення Tax Free кампаніі Global Blue, атрыманне наяўных без камісіі, зыскоўная праграма кэш-бэк па аперацыях за межамі Рэспублікі Беларусь, авердрафт з ільготным перыядам і шмат іншага.

Азнаёміцца падрабязней з усімі перавагамі карткі для шопінгу і вандроўкаў можна за спасылкаю.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК