Шаноўныя кліенты! 

ААТ “Тэхнабанк” прапаноўвае Вам стаць уладальнікам міжнароднай плацежнай карткі MasterCard з індывідуальным дызайнам.

Карткі з індывідуальным дызайнам – гэта выдатная магчымасць захаваць не толькі свае грошы, але і ўспаміны. Здымкі блізкіх і родных людзей, хатнія гадаванцы, уласныя малюнкі ці фота – усё гэта зараз магчыма скарыстаць для афармлення вонкавага боку банкаўскай карткі.

Калі ж Вам цяжка вызначыцца з выбарам – у галерэі дызайнаў дасяжныя стылёвыя і маляўнічыя варыянты выяваў.

Індывідуальны дызайн не стварае нейкіх абмежаванняў для выкарыстання бездотыкавай карткі MasterCard. Яна застанецца гэткім жа надзейным сродкам для разлікаў з адным адрозненнем: аплочваць закупы такой карткай асабліва прыемна, бо галоўны яе стваральнік – Вы!

Каб замовіць картку і абраць дызайн створана спецыяльная форма. Увесь працэс інтуітыўна зразумелы і цалкам аўтаматызаваны. У рэжыме анлайн можна назіраць змены макета, рабіць і адмяняць праўкі.

Карткі з індывідуальным дызайнам – гэта стылёвы фінансавы інструмент, магчымасць адлюстраваць сябе, а таксама заўжды мець побач прыемныя ўспаміны.



ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК