28 кастрычніка 2017 г. ў ГЗЦ “Экспабел” адбыўся пяты карпаратыўны турнір па боўлінгу паміж супрацоўнікамі ААТ “Тэхнабанк”. Турнір, што стаў ужо традыцыйным, набывае ўсё шырэйшы размах, а прафесійны ўзровень гульцоў становіцца вышэйшым. Сярод 25 камандаў лепшай стала каманда “Аўтаботы” Упраўлення інфармацыйных тэхналогіяў. “Аўтаботы” становяцца пераможцамі ўжо не першы год і дэманструюць гульню самага высокага класа. Віншуем “Аўтаботаў” з чарговай перамогай і статусам наймацнейшых.
Срэбра турніра дамаглася каманда “Убойная сіла” Упраўлення бяспекі, “Тэхнашары” Гаспадарчага ўпраўлення сталі бронзавымі прызёрамі.
Каманды здзіўлялі не толькі сваёй гульнёй, але і творчым падыходам: не менш цікавай апынулася намінацыя “Самая стылёвая каманда”, у якой беззаганным густам вызначылася каманда “ВоЛнИсТыЕ” Упраўлення маркетынгу і камунікацыяў і Службы прасоўвання раздробных паслугаў. Асабліва ваенізаваным знешнім выглядам вылучылася “Тэхнарота” Упраўлення крэдытных аперацыяй, а дзіцячая група падтрымкі каманды “Рамонкі” Аддзела ўліку ўнутрыбанкаўскіх аперацыяў расцепліла сэрцы ўсіх удзельнікаў.

Віншуем пераможцаў і дзячым усім удзельнікам за неверагодную энэргію спартыўнага спаборніцтва, сяброўскі камандны дух і выдатны настрой!
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК
Перезвоните мне