Шаноўныя кліенты! 

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з Пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2016 № 912 “Пра перанос працоўных дзён у 2017 годзе” працоўны дзень з панядзелка 6 лістапада 2017 пераносіцца на суботу 4 лістапада 2017. Адпаведна Рэгламенту (рэжыму) працы ААТ “Тэхнабанк” абслугоўванне кліентаў 4 лістапада 2017 года будзе ажыццяўляцца па рэжыме дня, папярэдняга дзяржаўнаму святу. Прыём і апрацоўка плацежных інструкцыяў юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у беларускіх рублях будзе здзяйсняцца да 16:30, у замежнай валюце – да 16:00.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК