Шаноўныя кліенты!

Калі вы аплочваеце “Моцнай карткай” вашы звыклыя закупы ў прадпрыемствах-удзельніках дабрачыннай праграмы “Моцная картка”, дык ад кожных такіх закупаў прадпрыемства-ўдзельнік за кошт уласных сродкаў адлічвае ў дабрачынны фонд “Моцная картка” пэўны адсотак (ад 0,2 % да 1 % кошту закупаў). Атрыманыя фондам сродкі ідуць на сплату за лекаванне дзяцей, хворых на рак альбо сардэчныя захворванні.


Разам з тым зніжка па “Моцнай картцы”ў прадпрыемстве-ўдзельніку захоўваецца ў поўным памеры. Плацежы ў дабрачынны фонд прадпрыемствы-ўдзельнікі сплочваюць цалкам за свой кошт, таму для ўладальніка карткі гэта магчымасць не каштуе ні капейкі. 
Але кожныя вашыя закупы становяцца сапраўды важнымі і каштоўнымі! 

Са спісам прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у дабрачыннай праграме, можна азнаёміцца тут: www.bestcard.by/help

Моцная картка: калі дапамагчы так проста!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК