Шаноўныя кліенты!

Радыя паведаміць, што ад 4 верасня 2017 года ўласнік маёмасці, фундатары юрыдычнай асобы, грамадзянін, які звярнуўся па дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у часе ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі могуць ініцыяваць у заяве пра дзяржаўную рэгістрацыю скіраванне органам, які здзяйсняе рэгістрацыю, у ААТ “Тэхнабанк” інфармацыі, патрэбнай для адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка.

Такая інфармацыя адпраўляецца адпаведным органам у ААТ “Тэхнабанк” у выглядзе электроннага дакумента. Разам з тым: заява на адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка, копія статута (заснавальнае дамовы – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе такой дамовы) – для юрыдычнай асобы; копія пасведачання пра дзяржаўную рэгістрацыю – для індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў банк для адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка не прадстаўляюцца.

Па атрыманні электроннага дакумента супрацоўнік банка скантактуецца з вамі, пракансультуе пра тарыфы і іншыя цікавыя вам пытанні, папярэдне падрыхтуе ўсе неабходныя дакументы і ўзгадніць зручны Вам час візіту ў банк альбо зручны час сустрэчы ў Вашым офісе для заключэння дамовы банкаўскага рахунка.

Аптымальныя тарыфы і зладжаная работа нашай каманды дазволіць Вам ашчадзіць Ваш час і сродкі.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК