Шаноўныя кліенты!

Радыя паведаміць пра пачатак акцыі для ўладальнікаў плацежнай карткі Global Card!
Час акцыі: ад 04.09.2017 да 08.10.2017

Усе кліенты, якія аформяць картку Global Card і прад’явяць чэк, які пацвярджае хаця б адну безнаяўную аперацыю па гэтай картцы за межамі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем Інтэрнэт-плацежаў і СДБА), гарантавана атрымаюць падарунак – рукзак*.

Рукзакі выдаюцца ў аддзяленнях ААТ “Тэхнабанк”. Дзеля атрымання падарунка неабходна падаць чэк, які пацвярджае факт аплаты, і пашпарт.
Падарунак можа быць атрыманы кліентам толькі адзін раз.

*Рукзак-мяшок на рэгуляваных завязках з шчыльнай тканіны, які кампактна згортваецца ў невялікі кулёк, фіксуецца кнопкай і мае вонкавую кішэню.

Падрабязней пра картку Global Card можаце даведацца на сайце www.globalcard.by 

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК