Шаноўныя кліенты! Спецыяльна для Global Card банкам распрацаваны і запушчаны сучасны і функцыянальны ўэб-сайт -  www.globalcard.by

Асаблівая ўвага на новым сайце нададзеная дызайну, простаму выкладнанню інфармацыі і зручнай навігацыі. Інтуітыўна зразумелы доступ і навочная візуалізацыя дапамогуць лёгка і хутка азнаёміцца з усімі асаблівасцямі і перавагамі Global Card.

На сайце дасяжны інтэрактыўны раздзел, прысвечаны правілам звароту сродкаў па чэках Tax Free. Пазначыўшы краіну, вы даведаецеся пра мінімальны кошт закупаў, неабходны для афармлення Tax Free, а таксама час і ўмовы атрымання грашовых выплатаў. ААТ “Тэхнабанк” – адзіны банк на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, які вяртае падатак на дададзеную вартасць за тавары, набытыя за мяжой.

Матэрыялы пра функцыю кэш-бэк адасобленыя ў блок з поўнай інфармацыяй пра паслугі і тавары, за якія ажыццяўляецца зварот сродкаў. У асобным раздзеле сабраныя ўсе звесткі пра бонусы, зніжкі і прывілеі для ўладальнікаў Global Card, надаваныя Банкам і партнёрамі.
Форма анлайн-заяўкі простая і не патрабуе марнавання часу. 

Каб даслаць заяву на картку дастаткова пазначыць імя і кантактныя звесткі, пасля чаго з вамі скантактуецца спецыяліст банка.

Інтэрнэт-рэсурс www.globalcard.by цалкам адаптаваны і паўнавартасна функцыянуе на мабільных прыладах і пляншэтах, дазваляе ашчаджаць значны час і звесці працэсы афармлення Global Card да некалькіх клікаў.

Сайт дасяжны за спасылкаю www.globalcard.by, дадатковую кансультацыю можна атрымаць па тэлефонах кантакт-цэнтра (017) 388-57-57.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК