Імклівае развіццё рынка электронных паслугаў і безнаяўных плацежаў з выкарыстаннем віртуальных валютаў адчыняе новыя магчымасці для развіцця і функцыянавання любога бізнэсу.

Арыентуючыся на самыя сучасныя фінансавыя інструменты і магчымасці, ААТ “Тэхнабанк” і форэкс-кампанія ТАА “ТэлетрэйдБел” падпісалі пагадненне, адпаведна якому кліенты ТАА “ТэлетрэйдБел” могуць папаўняць гандлёвыя акаўнты з дапамогаю электронных гаманцоў сістэмы WebMoney Transfer (WMB), гарантам якой на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выступае ААТ “Тэхнабанк”.

Да таго ж уладальнікі беларускіх гаманцоў WBM атрымалі магчымасць аўтаматычнай рэгістрацыі асабовых кабінэтаў у ТАА “ТэлетрэйдБел”.

Ад гэтага часу кліенты ТАА “ТэлетрэйдБел” могуць скарыстацца ўсімі перавагамі якаснага, зручнага і хуткаснага сэрвіса для правядзення выплатаў у рэжыме анлайн.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК