Шаноўныя кліенты!

24 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё новага аддзялення ААТ “Тэхнабанк” на тэрыторыі ГЗЦ “DANA MALL”.

Разлікова-касавы цэнтр ААТ “Тэхнабанк” стаў першым банкаўскім аддзяленнем на тэрыторыі ГЗЦ “DANA MALL”.

У аддзяленні даступныя паслугі як для фізічных, гэтак і для юрыдычных асобаў.
Прыватны кліент можа ажыццявіць аперацыі па ўкладах у беларускіх рублях і замежнай валюце, аформіць банкаўскія плацежныя карткі, здзейсніць грашовы перавод, зрабіць валюта-абменныя аперацыі, сплаціць за камунальныя паслугі альбо паслугі аператараў мабільнай сувязі.

Бізнэс-кліентам даступныя комплексныя паслугі ў межах прапановаў па разліковым і/або касавым абслугоўванні, падключэнні сістэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, атрымання грашовых сродкаў з разліковага рахунка, здача выручкі.

Аддзяленне працуе згодна з наступным графікам:

Касавыя аперацыі:
Панядзелак – нядзеля: 09:00 – 22:00

Абслугоўванне фізічных асобаў:
Панядзелак – субота: 09:00 – 19:00;
Нядзеля: 09:00 – 17:00

Абслугоўванне юрыдычных асобаў:
Панядзелак – пятніца: 09:00 – 16:30.
Чакаем на Вас!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК