Шаноўныя кліенты!

У адпаведнасці з лістом Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, атрыманага ААТ “Тэхнабанк”, паведамляем Вам наступнае.

У сувязі з арганізацыяй Адзінага асабовага рахунка ў сістэме мытных органаў на базе Мінскай цэнтральнай мытні ад 04.07.2017 г. змяніўся парадак сплаты мытных плацежаў, згодна з якім незалежна ад мытні, якой будзе ажыццяўляцца мытнае афармленне (дэклараванне) тавараў, сплата мытных плацежаў (як у беларускіх рублях, гэтаксама і ў замежнай валюце) мусіць здзяйсняцца на адзіныя рахункі Мінскай цэнтральнай мытні:

№ BY12NBRB36009200000080000000 (код валюты 933, беларускія рублі);
№ BY20NBRB36009200000010000000 (код валюты 840, долары ЗША);
№ BY05NBRB36009200000020000000 (код валюты 978, еўра).

Такім чынам, адпаведна Інструкцыі пра парадак выканання рэспубліканскага бюджэта і бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў па даходах ад 08.12.2005 г. № 143/171 у разліковых дакументах на сплату мытных плацежаў у палі “УНП бенефіцыяра” мусіць быць пазначаны УНП Мінскай цэнтральнай мытні – 100420574.

Такі ж парадак распаўсюджваецца на сплату і залічэнне:

усіх відаў плацежаў, звязаных з дэклараваннем тавараў, у тым ліку пад час дэкларавання тавараў фізічнымі асобамі, – мытных збораў за ажыццяўленне мытных аперацыяў, мытаў, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных збораў;
утылізацыйнага збору;
забеспячэння сплаты мытаў, падаткаў (за выключэннем забеспячэння сплаты мытаў, падаткаў у дачыненні да тавараў для асабістага карыстання, які сплочваецца фізічнымі асобамі ў замежнай валюце).

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК