Шаноўныя кліенты!

У часе ад 19.06.2017 да 18.07.2017 прапаноўваем зарплатнае абслугоўванне са спецыяльнымі ўмовамі:
  • міжнародныя карткі БЕЛКАРТ/Maestro бясплатна;
  • тэрмін вырабу карткі – 3 банкаўскія дні (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44);
  • першыя два месяцы тарыф 0,2 % сумы пералічаных грошаў;
  • дастаўка карткаў кур’ерам (г. Мінск);
  • авердрафт да 2-ух заработных платаў з ільготным перыядам.
Надалей стандартныя тарыфы складуць:

Тарыфны план “Класік”:
камісія за залічэнне – 0,9 % сумы пералічаных грошаў; выдача наяўных грашовых сродкаў у любым з банкаматаў ААТ “Тэхнабанк” і банкаў-партнёраў* - без спагнання камісіі!

Тарыфны план “Тэхнаплюс”:
камісія за залічэнне – 0,35 % сумы пералічаных грошаў; выдача наяўных грашовых сродкаў у любым з банкаматаў ААТ “Тэхнабанк” - без спагнання камісіі!
Выдача наяўных грашовых сродкаў у любым з банкаматаў банкаў-партнёраў* - 0,9 выдадзенай сумы.

Тарыфны план “Універсальны”:
камісія за залічэнне – 1,7 % сумы пералічаных грошаў; выдача наяўных грашовых сродкаў у любым з банкаматаў Рэспублікі Беларусь – без  спагнання камісіі!

Тарыф можа быць вызначаны індывідуальна ў выніку перамоваў з прадпрыемствам.

*Банкі-партнёры – ААТ “БелВЭБ”, “Банк Масква-Мінск”, ЗАТ “Альфа-банк”, ЗАТ “БСБ Банк”, ЗАТ “РРБ-банк”, ЗАТ “Ідэя Банк” (больш за 500 банкаматаў на тэрыторыі Беларусі).

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК