Шаноўныя кліенты!

У раздзеле Пераход на нумары рахункаў у фармаце IBAN вы можаце знайсці інфармацыю, датычную рахункаў ААТ “Тэхнабанк”, якія будуць выкарыстоўвацца ад 4 ліпеня 2017 г. для пераводу грошаў на БПК, рахункі фізічных асобаў, угодаў з замежнай валютай на ААТ “БВФБ” і ўнутраным валютным рынку.

Каб атрымаць інфармацыю пра нумарацыю рахункаў у фармаце IBAN для падрыхтоўкі спісаў на пералічэнне грошаў у межах дамоваў на зарплатнае абслугоўванне, просім юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў даслаць актуальныя спісы рахункаў супрацоўнікаў на адрас электроннай пошты card@tb.by з тэмай ліста “IBAN”. Такія запыты можна накіроўваць да 01.10.2017 г. Звяртаем Вашую ўвагу, што ад 01.10.2017 у спісах на перавод заработнай платы і іншых выплатаў мусяць выкарыстоўвацца нумары рахункаў выключна ў фармаце IBAN. Па даведкі можна звяртацца па тэлефоне +375 17 237 43 73 ад панядзелка да чацвера – 08:30 – 17:30 і ў пятніцу – 08:30 – 16:15.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК