Шаноўныя кліенты!
Распачаў працаваць даведкавы Інтэрнэт-рэсурс “Калькулятар IBAN”
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь размясціў на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце сэрвіс “Калькулятар IBAN”, які дазваляе ў online-рэжыме вызначыць нумар бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка контрагента (юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, натарыюса і адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна) у фармаце IBAN.
Для вызначэння нумара бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка у фармаце IBAN у меню сэрвіса неабходна ўвесці 9-цізначны код банка альбо абраць яго назву, выбраць валюту рахунка і пазначыць стары нумар рахунка (13 лічбаў). Пасля ўводу дадзеных у дыялогавым акенцы будуць паказаныя адпаведныя значэнні ў фармаце IBAN і BIC.
Сэрвіс “Калькулятар IBAN” дае таксама магчымасць пакетнай апрацоўкі дадзеных.
“Калькулятар IBAN” будзе дасяжны да 1 кастрычніка 2017 г. па спасылцы http://www.nbrb.by/payment/IBANBIC/EReference/.
На сайце Нацыянальнага банка таксама размешчаныя актуальныя “пытанні-адказы” для юрыдычных і фізічных асобаў пра перавод банкаўскіх рахункаў у фармат IBAN і BIC.
Ад 4 ліпеня 2017 г. беларускія банкі будуць выконваць толькі тыя плацежныя інструкцыі, якія ўтрымліваюць новыя нумары рахункаў (IBAN) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC). Разам з тым IBAN і BIC будуць выкарыстоўвацца як пры здзяйсненні разлікаў у межах краіны, гэтак і для міжнародных выплатаў.
У сувязі са згаданым вышэй Вам патрэбна да 4 ліпеня 2017 года:
1. Упэўніцца ў атрыманні ад ААТ “Тэхнабанк” новых нумароў рахункаў і БІК банка альбо звярнуцца ў банк, каб атрымаць такую інфармацыю.
2. Праз афармленне дадатковых пагадненняў да дамоваў альбо інфармацыйнымі лістамі паведаміць контрагентам у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі новыя банкаўскія рэквізіты:
- новы рахунак Вашай арганізацыі ў фармаце IBAN (міжнародны нумар банкаўскага рахунка даўжынёю 28 разрадаў);
- новы банкаўскі ідэнтыфікацыйны код (BIC) ААТ “Тэхнабанк” - TECNBY22 (зараз ААТ “Тэхнабанк” мае БІК 153001182, скарочана – 182, актуальны да 04.07.2017).
3. Атрымаць ад сваіх контрагентаў у Рэспубліцы Беларусь новыя нумары рахункаў у фармаце IBAN і BIC банкаў, якія іх абслугоўваюць.
4. Па прад’яўленых Вамі плацежных патрабаваннях з выканаўчымі дакументамі перадаць заявы пра змену Вашага нума рахунка і БІК банка ў разліковым дакуменце ў ААТ “Тэхнабанк” для перадачы ў банк плацельшчыка для выканання.
Па ўсіх пытанняў, якія тычацца перахода на IBAN і BIC, а таксама пра іх адкрыццё і выкарыстанне ў разліках, звяртайцеся ў банк, паслугамі якога карыстаецеся.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК