У 2016 годзе рост актываў ААТ “Тэхнабанк” склаў больш за 57 %; працэнт росту выдадзеных крэдытаў дасягнуў 74 %, а колькасць прыцягнутых дэпазітаў павялічылася на 42 %. Адпаведна ўсім гэтым параметрам ААТ “Тэхнабанк” падняўся на 1-е месца ў “Рэйтынгу дынамікі роста канкурэнтных пазіцыяў за 2016 г”.*
Па выніках 2016 года, з 24 банкаў, якія актыўна дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адпаведна агульнаму рэйтынгу прасоўвання раздробных паслугаў фізічным асобам, ААТ “Тэхнабанк” займае 12 радок.
З задавальненнем адзначаем, што па сукупнасці ўсіх фактараў, ААТ “Тэхнабанк” значна палепшыў усе свае паказчыкі і здолеў выйсці на 4-е месца ў агульным зводным рэйтынгу беларускіх банкаў па выніках працы ў 2016 г.

Інфармацыя падаецца на падставе звесткаў, апублікаваных Асацыяцыяй беларускіх банкаў
* Рэйтынг складаецца на падставе крытэрыяў, якія з’яўляюцца асноватворнымі для дзейнасці любога банка. Асаблівая ўвага надаецца тром паказчыкам: рост актываў банка, рост колькасці выдадзеных крэдытаў і прыцягнутых дэпазітаў на працягу года.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК