Шаноўныя кліенты!

Ад 4 ліпеня 2017 года ў сувязі з пераходам на выкарыстанне міжнароднай структуры нумара рахунка ў фармаце IBAN і ў адпаведнасці з Пастановаю Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 г. № 440 “Пра структуру нумара рахунка” змяняюцца нумары банкаўскіх рахункаў і банкаўскі ідэнтыфікацыйны код банка (BIC).
Паведамленні пра змену нумароў рахункаў:
1. 13, 15, 31 студзеня, 9 сакавіка 2017 г. перададзеныя юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам з выкарыстаннем сістэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (трэба глядзець інфармацыю ў Паведамленнях альбо Аб’явах ад банка).
2. У тым выпадку, калі вы не падключаныя да сістэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інфармацыя пра новыя нумары рахункаў была да 01.02.2017 г. скіравана на ваш юрыдычны адрас. Гэтаксама такую інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў спецыяліста банка па месцы вашага абслугоўвання.

Звяртаем Вашую ўвагу, што згаданай Пастановай не прадугледжаны будзь-які пераходны перыяд, пад час якога кліенты змогуць прадстаўляць выплатныя інструкцыі з рэквізітамі ў фармаце, які дзейнічае да даты перахода на IBAN.

Ад 4 ліпеня 2017 года банк будзе прымаць да выканання выключна разліковыя дакументы з пазначанымі новымі нумарамі рахункаў у фармаце IBAN плацельшчыка і бенефіцыяра і ВІС банкаў Рэспублікі Беларусь, якія іх абслугоўваюць.
Адпаведна згаданаму вышэй Вам неабхода да 4 ліпеня 2017 года праз складанне дадаткаў да дамоваў альбо інфармацыйнымі лістамі:
1. Паведаміць контрагентам у Рэспубліцы Беларусь і па-за яе межамі новыя банкаўскія рэквізіты:
-новы рахунак Вашай арганізацыі ў фармаце IBAN (міжнародны нумар банкаўскага рахунка даўжынёю 28 адзінак);
-новы банкаўскі ідэнтыфікацыйны код (ВІС) ААТ “Тэхнабанк” – TECNBY22 (зараз ААТ “Тэхнабанк” мае БІК – 153001182 (скарочана – 182), актуальны да 04.07.2017);
2. Атрымаць ад сваіх контрагентаў у Рэспубліцы Беларусь новыя нумары рахункаў у фармаце IBAN і ВІС банкаў, якія іх абслугоўваюць.

Поўныя матэрыялы пра пераход на IBAN і ВІС можна знайсці на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за спасылкаю.
Там жа Вы зможаце азнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі, прэзентацыямі і іншымі публікацыямі.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК