Даводзім да ведама ўсіх кліентаў, што знайсці ААТ “Тэхнабанк” зараз можна і ў папулярных мэсанджарах Viber і Telegram.
Колькасць карыстальнікаў мэсанджараў павялічваецца штодня. З прыладаў для хуткай і бясплатнай сувязі яны паступова пераўтвараюцца ў практычна паўнавартасныя сродкі масавай інфармацыі.
ААТ “Тэхнабанк” з задавальненнем далучаецца да ўсіх перавагаў інфармацыйнае эпохі і запускае публічныя рахункі ў Viber і Telegram (@Technobankbot). Каб падпісацца, ва ўкладцы “Паблік” скарыстайцеся пошукавым радком і ўвядзіце адпаведную назву.
Зараз Вы зможаце аператыўна даведвацца пра самыя прыгодныя прапановы Банка, у рэжыме анлайн сачыць за зменамі валютных курсаў, а таксама атрымліваць вычарпальную інфармацыю пра дзейсныя банкаўскія прадукты.
У публічным рахунку Viber будуць публікавацца толькі актуальныя банкаўскія навіны, якія дадуць кліентам уяўленне пра ўсю дзейнасць і дасягненні Банка.
Публічны бот дапаможа зарыентавацца між разнастайнымі прадуктамі Банка і адкажа на самыя папулярныя пытанні.
Быць у пастаянным кантакце з кліентам, спавяшчаць яго пра падзеі і прапановы, якія патрабуюць увагі, – гэта тая задача, якую ставіць перад сабою ААТ “Тэхнабанк”. З гэтай мэтаю мы засвойваем самыя перадавыя спосабы камунікацыі між кліентам і Банкам.
Гэтаксама кантактаваць з Банкам можна праз афіцыйныя рахункі ў сацыяльных сетках: FacebookVKTwitter і LinkedIn.

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК