Рэкламная гульня ад нацыянальнай плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ

10 кастрычніка скончылася рэгістрацыя карт-чэкаў у гульне “Плацёж на поспех”. На сайце рэкламнай гульні было зарэгістравана больш за 26 тысяч карт-чэкаў.

Па правілах гульні першыя 150 зарэгістраваўшыхся ўдзельнікаў атрымаюць гарантаваныя прызы ад плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ. Яшчэ 110 прызоў сярод удзельнікаў гульні разыграныя19 кастрычніка, а розыгрыш галоўнага прыза – ноўтбука – адбудзецца 28 кастрычніка 2016 года на штодзённай спецыялізаванай выставе фінансавых паслугаў “МаніФэст”. 
Для ўдзелу ў гульне неабходна было здзейсніць аплату па картцы БЕЛКАРТ на любую суму і зарэгістраваць карт-чэк на сайце.
– Рэгістрацыя карт-чэкаў для рэкламнай гульні “Плацёж на поспех” праходзіла з 26 верасня па 10 кастрычніка 2016 года. У сярэднім у дзень на сайт гульні рэгістравалася каля 1800 карт-чэкаў, – распавядае Марына Роман, начальнік аддзелу PR ЗАТ “Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ”. – Галоўная мэта гульні “Плацёж на поспех” – звярнуць увагу грамадзян на перавагі безнаяўных разлікаў перад наяўнымі грошамі.
Рэкламная гульня “Плацёж на поспех” праходзіць пры падтрымцы Міністэрства па падатках і зборах.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК