Шаноўныя кліенты!

Кампанія Visa сумесна з Асацыяцыяй беларускіх банкаў запускае новы праект – “Фінансавы футбол 2.0”, задача якога палягае ў тым, каб у інтэрактыўнай форме патлумачыць асноўныя азначэнні з банкаўскай тэрміналогіі, прадэманстраваць магчымыя варыянты кіравання капіталам і шляхі эканоміі ўласных матэрыяльных сродкаў.
Для таго, каб пачаць гуляць, вам неабходны толькі кампутар з далучэннем да Інтэрнэт і, натуральна, жаданьне даведацца пра штосці новае і карыснае. Тры ўзроўні складанасці – навічок, аматар, прафесіянал – дазваляюць наладаваць складанасць пытанняў індывідуальна пад кожнага гульца і паступова падвышаць узровень уласных ведаў.
Гульня з’явілася ў 2010 г. і на гэты час папулярная больш чым у 40 краінах свету. Сёння магчымасць далучыцца да незвычайнае футбольнае суполкі ёсць і ў жыхароў Беларусі. Дзеля гэтага дастаткова перайсці па спасылцы і распачаць свой уласны фінансавы турнір.
Гуляйце, даведвайцеся, перамагайце!

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК