Рэкламная гульня ад БЕЛКАРТ

Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ аб’яўляе аб пачатку рэкламнай гульні “Плацёж на поспех”. Для ўдзелу ў рэкламнай гульні неабходна ў перыяд з 26 верасня па 9 кастрычніка здзейсніць аплату карткай плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ, атрымаць карт-чэк, зарэгістраваць яго на сайце www.igra.kartochki.by у перыяд з 26 верасня па 10 кастрычніка 2016 года ўключна і паўдзельнічаць у розыгрышу прызоў. 

Першыя 150 удзельнікаў рэкламнай гульні атрымаюць гарантаваныя прызы. Яшчэ 110 прызоў сярод удзельнікаў гульні будуць разыграны 19 кастрычніка, а розыгрыш галоўнага прыза – ноўтбука – адбудзецца 28 кастрычніка 2016 года на штогадовай спецыялізаванай выставе фінансавых паслуг “МаніФэст”. 

Падрабязнасці ўдзелу ў гульне можна даведацца на сайце.
Рэкламная гульня “Плацёж на поспех” праводзіцца пры падрымцы Міністэрства па падатках і зборах. 

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК