Шаноўныя кліенты!

Радыя паведаміць, што ад 19.09.2016 г. распачалася бонусная праграма у дачыненні да банкаўскіх плацежных карткаў ААТ “Тэхнабанк” з лагатыпам Моцная картка. Зараз падчас безнаяўнай аплаты закупаў з выкарыстаннем Моцкай карткі ў любых гандлёвых прадпрыемствах  Вы будзеце атрымліваць бонусныя балы. Кожныя 10 рублёў кошту закупаў дадуць Вам 1 бонусны бал. Больш закупаў – болей балаў!
Для ўдзелу ў бонуснай праграме Моцная картка Вам неабходна быць карыстальнікам плацежнай карткі ААТ “Тэхнабанк” з лагатыпам Моцная картка, а таксама зарэгістравацца на сайце www.bestcard.by. У асабістым кабінэце, дасяжным пасля рэгістрацыі, Вы зможаце адсочваць дынаміку назапашвання бонусных балаў і абіраць цікавыя прапановы па скарыстанні атрыманых балаў ад удзельнікаў праграмы Моцная картка.

Далучайцеся да бонуснай праграмы Моцная картка!
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК