Шаноўныя кліенты!

Інфармуем Вас пра правядзенне з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь  і пра замену да 31 снежня 2016 г. грашовых знакаў узора 2000 г., якія знаходзяцца ў абароце у выглядзе банкнотаў, на грашовыя знакі ўзора 2009 г. ў выглядзе банкнотаў і манетаў у адносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узора 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узора 2009 года.

Просім Вас да 05.05.2016 г. паведаміць спецыялістам банка (зручным для Вас чынам) пра Вашую патрэбу ў манетах і банкнотах узора 2009 года па стане на 01.07.2016 г. для забеспячэння Вас такімі грашовымі адзінкамі ў неабходных аб’ёмах.

Прыкладная форма:

*************
(Назва)
Паведамляем пра неабходнасць у забеспячэнні манетамі на суму - ***

Манетамі наступнага намінала:
2 рублі – ***
1 рубель – ***
50 капеек – ***
20 капеек – ***
10 капеек – ***
5 капеек – ***
2 капейкі – ***
1 капейка – ***

Новымі банкнотамі на суму – ***
500 – ***
200 – ***
100 – ***
50 – ***
20 – ***
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК