ААТ “Тэхнабанк” далучыўся да сэрвіса “Залатая карона – Грашовыя пераводы”. Паслуга даступная ва ўсіх аддзяленнях банка. Кліенты атрымалі магчымасць здзяйсняць грашовыя пераводы “Залатая Карона” ў 27 краінаў бліжэйшага і далёкага замежжа. Зрабіць перавод “тэрміновых” грошаў можна па выгадных тарыфах: за адпраўку валютнага перавода з канвертацыяй па курсе сістэмы ў час транзакцыі камісія складзе 0 %.
Нагадаем, што для здзяйснення перавода “Залатая Карона” не патрэбна адкрыццё рахунка, а сама працэдура займае колькі хвілінаў. Грашовыя сродкі будуць даступныя атрымальніку практычна імгненна. Сетка абслугоўвання сэрвіса “Залатая Карона – Грашовыя пераводы” складаецца больш чым з 49 тысячаў пунктаў прыёма і выдачы пераводаў.

Соответствующие услуги

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК