ААТ “Тэхнабанк” прызнанае пераможцам у намінацыі “Інтэрнэт-рэсурс банкаўска-крэдытных установаў” у конкурсе “Інтэрнэт-прэмія “TIBO -2016”, які адбываўся падчас аднайменнай ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы з 19 па 22 красавіка. Форум “TIBO” – адно з буйнейшых выставачных мерапрыемстваў у краінах СНД і Балтыі.
Сёлета конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс праводзіўся ў 12 асноўных намінацыях: Органы дзяржаўнага кіравання, Адукацыя і навука, Інфармацыйны рэсурс, Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс, Інтэрнэт-крама, Культура і мастацтва, Спорт, турызм і забавы, Здароўе і медыцына, Для дзяцей і юнацтва, Іншамоўны Інтэрнэт-рэсурс пра Беларусь, Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс, Інтэрнэт-рэсурс банкаўска-крэдытных установаў.
На думку кампетэнтнага журы – прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і прафесійных грамадскіх аб’яднанняў, інтэрнэт-кампаніяў, вэб-распрацоўшчыкаў, журналістаў, дызайнераў і экспертаў, – а таксама згодна ацэнцы карыстальнікаў сайт ААТ “Тэхнабанк” у намінацыі “Інтэрнэт-рэсурс банкаўска-крэдытных установаў” уганараваны першым месцам!
Хочам падзячыць ўсёй камандзе, якая стала працуе над рэсурсам, распрацоўшчыкам сайта – кампаніі ТАА “Новы сайт” і арганізатарам прэміі!
Гэта вельмі важная адзнака для нас! Шчыры дзякуй!
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК