Шаноўныя кліенты!
ААТ “Тэхнабанк” і міжнародная сістэма грашовых пераводаў “Юністрым” запусцілі новую паслугу для кліентаў – уладальнікаў карткаў Visa і Mastercard: пераводы Card2Cash і аналайн аплата паслугаў.
Новы сэрвіс дазваляе ажыццяўляць з сайта ААТ “Тэхнабанк” пераводы з дапамогаю карткаў Visa і Mastercard, вырабленых любым банкам у свеце. Сістэме патрэбныя колькі хвілінаў, каб грашовы перавод стаў даступным для атрымання ў любым офісе ЮНІСТРЫМ у абранай краіне, дзе магчыма атрыманне безадрасных пераводаў.
З дапамогаю новай паслугі ЮНІСТРЫМ быць побач з роднымі і блізкімі стала яшчэ зручней. Цяпер бацькам ці сябрам адпраўшчыка зусім не абавязкова мець банкаўскую картку ці вырашаць пытанні атрымання наяўных пасля ажыццяўлення безнаяўнага перавода.
Атрымальніку дастаткова наведаць любы офіс ЮНІСТРЫМ у яго краіне і імгненна атрымаць пераведзеныя сродкі.
Перавод, здзейснены анлайн, з дапамогаю сістэмы Card2Cash даступны адразу пасля адпраўлення. Пераводы, адпраўленыя праз сістэму Card2Cash, можна атрымаць у любым пункце безадрасных грашовых пераводаў Юністрым у Расіі, Арменіі, Альбаніі, Баўгарыі, Вялікабрытаніі, Віетнаме, Нямеччыне, Грэцыі, Грузіі, Даніі, Ізраіле, Казахстане, Кыргызстане, Рэспубліцы Кіпр, Латвіі, Літве, Манголіі, Малдове, Славаччыне, Таджыкістане, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Чэхіі, Эстоніі.

Соответствующие услуги

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК