У сувязі са зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь пра падаткаабкладанне даходаў у выглядзе працэнтаў, атрыманых фізічнымі асобамі па банкаўскіх рахунках, укладах (дэпазітах), з 01.04.2016 не здзяйсняецца пралангацыя дамоваў для ўкладаў: Е-Сола, Е-Дуэт, Е-Спрынт, Е-Паспяховы. У дзень, калі згодна такое дамовы надыходзіць час зварота ўклада, ААТ “Тэхнабанк” ажыццяўляе такі зварот і налічаных працэнтаў праз пералічэнне на бягучы (разліковы) рахунак Укладчыка з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі, з якой Укладчык ажыццяўляў перавод пачатковага ўнёска ва ўклад, альбо у выпадку немагчымасці такога пералічэння – праз выдачу Ўкладчыку па яго першым запатрабаванні (пры гэтым, з дня надыхода часу зварота ўклада да дня, які папярэднічае дню запатрабавання Ўкладчыкам гэтага ўклада, штомесяц налічваюцца і далучаюцца да сумы ўклада працэнты ў памеры 0,01 працэнтаў гадавых).

ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК