Шаноўныя кліенты! 

Радыя паведаміць вам пра пачатак эмісіі банкаўскіх плацёжных карткаў ТАЛАКА Ладная, а таксама Даходных карткаў Visa Electron і Visa Classic. Новая лінейка прадуктаў дасць вам магчымасць зноў атрымліваць падвышаны даход на грашовыя сродкі, размешчаныя ва ўкладзе, а таксама кругласутачна здзяйсняць аперацыі за кошт сродкаў, размешчаных ва ўкладзе, з выкарыстаннем карткі ТАЛАКА Ладная, Даходная Visa Electron і Visa Classic.

УВАГА, АКЦЫЯ! У перыяд з 23 сакавіка да 30 красавіка 2016 года атрыманне карткаў ТАЛАКА Ладная, Даходная Visa Electron і Visa Classic для ўладальнікаў ашчадных карткаў Visa Gold, Visa Platinum магчымае на ільготных умовах:
  • уладальнікі ашчадных карткаў у замежнай валюце могуць аформіць Даходную картку аналагічнага тыпу (Visa Electron, Visa Classic) без платы за афармленне і першы год абслугоўвання;
  • уладальнікі ашчадных карткаў з магнітнай стужкаю ў замежнай валюце могуць аформіць Даходную картку аналагічнага тыпу (Visa Electron, Visa Classic) без платы за афармленне;
  • уладальнікі карткаў Visa Gold і Visa Platinum у замежнай валюце могуць аформіць Даходную картку (на выбар Visa Electron ці Visa Classic) без платы за афармленне і першы год абслугоўвання;
  • уладальнікі карткаў ТАЛАКА, ашчадных карткаў, а таксама карткаў Visa Gold і Visa Platinum у беларускіх рублях могуць аформіць картку ТАЛАКА Ладная без платы за першы год абслугоўвання.
У акцыі не ўдзельнічаюць кліенты, якія раней аформілі Дэпазітныя карткі па аналагічнай акцыі.
ОТ ИДЕИ ДО ПРИБЫЛИ - ОДИН БАНК